Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 снежня 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 7 дзён.

Сёння ў каталікоў Вігілія - апошні дзень Адвенту. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ддалей:

Гістарычныя падзеі 24 снежня

У 1976 годзе быў адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей.
У 1982 годзе быў адкрыты Магілёўскі мастацкі музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

Хто нарадзіўся 24 снежня

1798 год: Адам Міцкевіч, паэт, ураджэнец Беларусі, пісаў на польскай мове.
1904 год: Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык.
1907 год: Анатоль Шыбнёў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Джоўль, рускі акцёр, пісьменнік Леанід Філатаў і пуэртарыканскі спявак і акцёр Рыкі Марцін.

24 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Данііла Стоўпніка, які валодаў дарам ацалення і стварэння цудаў. Таксама ў гэты дзень шануюць вялебнага Луку, якога таксама называлі Новым Стоўпнікам, і вялебнага Нікана Сухога, якому маліліся, каб ачысціць душу і адпудзіць нечысць.

Каб адпудзіць нячысцікаў, у хатах клалі перад парогам нейкі металічны прадмет, сякеру, серп або качаргу.

Калі 24 снежня вароны лятаюць з месца на месца, будзе завіруха. Вавёркі схаваліся ў дуплы -  чакаем маразоў.

Sputnik, 24 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/544/46206
Текущая дата: 29.12.2024