10 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0018 рубля (0,07%) і склаў 2,4235 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0116 рубля (0,54%) і склаў 2,1213 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0146 рубля (0,46%) і склаў 3,2040 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла ў панядзелак раніцай на фоне дамоўленасці АПЕК аб скарачэнні здабычы. Да поўдня бараль маркі Brent каштаваў каля 61,5 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,6811 рубля і склаў 66,2416 рубля.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/548/45942
Текущая дата: 28.12.2024