Белорусский портал в Казахстане

Парэшткі сына Усяслава Чарадзея могуць знаходзіцца ў Полацку



Напярэдадні археолагі знайшлі храм-пахавальню і мяркуюць, што яна належала бацьку Еўфрасінні Полацкай.

Падземны храм-пахавальню знайшли археолагі падчас раскопак у Полацку, паведамляецца на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па словах спецыялістаў, аналагічных пахавальняў на тэрыторыі Старажытнай Русі спецыялісты не знаходзілі. Пакуль вядомы толькі адзін прыклад – царква-пахавальня ў Чарнігаве - але ад полацкай знаходкі яна адрозніваецца тым, што размяшчалася на паверхні зямлі. Пабудова ж, якую выявілі археолагі на гэты раз, знаходзіцца пад зямлёй поўнасцю.

"Гэта падзмены храм невялікага памеру. Ён з’яўляецца ніжнім ярусам асобнай пабудовы, якая знахозілася непасрэдна каля сцен Спаскага сабора. Яе пабудавалі адначасова з той жа плінфы, што і сцены храма, і саму галерэю", - распавёў пра ўнікальную знаходку загадчык сектарам архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажа Санкт-Пецярурга Яўген Торшын.

Археолагі лічаць, што знойдзеная пахавальня разлічана на аднаго чалавека. Справа ў тым, што ў паўночнай сцяне гэтага падземнага храма пад аркай знаходзіцца глыбокая ніша ці аркасолій, прызначаная для пахавання.

Мяркуючы па памерах нішы – 1 метр 40 сантыметраў глыбінёй і 50 сантыметраў даўжынёй – можна дапусціць, што хавалі туды не непасрэдна цела, а мошчы.

Акрамя самога храма-пахавальні археолагі зрабілі яшчэ шмат цікавых знаходак, напрыклад, фрагменты каменнага абраза, на якім захаваўся надпіс намаляванага там Святога Георгія. Абапіраючыся на гэтыя дадзеныя спецыялісты лічаць, што знойдзеная пахавальня была пабудавана для бацькі Еўфрасінні Полацкай і сына Усяслава Чарадзея – Георгія Усяславіча.

"Гэта, без перабольшванняў, унікальная з’ява! У адрозненне ад вялікіх князёў літоўскіх і князёў кіеўскіх, пра месцы пахавання полацкіх уладароў мы не ведалі нічога. Сёлета праца паступова ўжо згортваецца. Але мы чакаем, што пры адкрыцці пахавальнага аркасолія ў падземным храме мы ўсё ж зможам знайсці парэшткі аднаго з полацкіх князёў – князя Святаслава-Георгія – бацькі Ефрасінні Полацкай. Калі гэта здарыцца, то гэта будзе "бомба" ў свеце гісторыі і археалогіі!" - дадаў магістр гістарычных навук археолаг Аляксей Коц.

Храм-пахавальня - гэта не першая ўнікальная полацкая знаходка гэтага сезону. Дагэтуль археолагі знайшлі сутарэнне, пабудаванае па загадзе Еўфрасінні Полацкай, каля сцен Спаса-Прэабражэнскага храма.

Мінск, 10 кастрычніка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/551/45270
Текущая дата: 15.11.2024