Аб гэтым паведамілі ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва, які з`яўляецца нацыянальным каардынатарам пры правядзенні гэтых работ.
У Беларусі ў рамках узаемадзеяння з міжнароднай Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) пачата работа па ацэнцы эканамічнай палітыкі ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП).
Індэкс эканамічнай палітыкі ў сферы МСП быў распрацаваны АЭСР, Еўрапейскай камісіяй, Еўрапейскім фондам адукацыі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ў якасці інструмента супастаўляльнага аналізу краін, якія сталі на шлях развіцця. Ён дае магчымасць адсочваць дынаміку і ацэньваць поспехі ў галіне падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
У аснове індэкса 10 прынцыпаў Еўрапейскага акта аб малым бізнесе. У прыватнасці, стварэнне спрыяльнага дзелавога асяроддзя, прадастаўленне магчымасці аднаўлення прадпрымальніцкай дзейнасці пасля банкруцтва, спрашчэнне доступу МСП да крыніц фінансавання і дзяржаўных закупак і інш.
"Ацэнка будзе праводзіцца на працягу 2018-2020 гг. На першым этапе работ прадугледжваецца збор даных ад дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, у кампетэнцыі якіх знаходзяцца пытанні фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, уключаныя ў сферу ацэнкі", - адзначылі ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва.
Акрамя таго, да працэсу ацэнкі будуць прыцягвацца мясцовыя эксперты і прадстаўнікі дзелавой супольнасці, прадугледжваецца таксама фарміраванне фокус-груп з удзелам прадпрымальніцкіх саюзаў і асацыяцый з мэтай выяўлення ключавых праблем развіцця прыватнага бізнесу. Канчатковае значэнне індэкса эканамічнай палітыкі будзе вызначана па выніках гэтых дзвюх ацэнак.
"Правядзенне названых работ дасць магчымасць ацаніць паспяховасць мер, што прымаюцца краінай, зыходзячы з дзесяці прынцыпаў Еўрапейскага акта аб малым бізнесе, выявіць моцныя і слабыя бакі палітыкі падтрымкі МСП, існуючыя магчымасці і пагрозы, а таксама сфарміраваць пералік мер па пазітыўным змяненні сітуацыі", - рэзюмавалі ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) - гэта міжнародная эканамічная арганізацыя развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рыначнай эканомікі.
11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/551/45327
Текущая дата: 15.11.2024