У гэтым годзе ва Украіне згадваюць 85-годдзе галадамору. З гэтай нагоды ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будуць маліцца за ахвяраў тых страшных падзей.
23 лістапада Імша ў інтэнцыі ахвяраў галадамору пройдзе ў мінскім Чырвоным касцёле, пачатак св. Імшы — 17.00.
Як паведамляе агенцтва KAI, спецыяльны ліст да ўкраінскай супольнасці скіраваў старшыня епіскапату Італіі кардынал Гуалцьеро Базэцці. У Рыме ў гэтыя дні будзе арганізаваны шэраг мастацкіх выстаў і праглядаў фільмаў, прысвечаных гэтай трагедыі.
Галадамор ва Украіне здарыўся ў 1932-33 гадах, калі ў СССР ажыццяўлялася прымусовая калектывізацыя сельскагаспадарчых культур.
Паводле розных ацэнак смерць ад голада забрала жыццё амаль 10 млн чалавек — трэцюю частку насельніцтва тагачаснай Украінскай ССР. 26 дзяржаў, у ліку якіх і Ватыкан, прызналі гэтую трагедыю генацыдам.
«Не забывацца — гэта азначае не толькі не азірацца назад, але і пераказваць наступным пакаленням тое, што адбылося, каб памяць пра той жах не знікала», — зазначыў кардынал Гуалцьеро Базэцці.
«Не забывацца — гэта азначае не толькі не азірацца назад, але і пераказваць наступным пакаленням тое, што адбылося, каб памяць пра той жах не знікала», — зазначыў кардынал Гуалцьеро Базэцці.
Catholic.by, 22 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/551/45723
Текущая дата: 28.12.2024