Белорусский портал в Казахстане

Новыя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы забяспечаць высокую зарплату



Такое меркаванне выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, каментуючы вынікі справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту.

"Кіраўніком дзяржавы пастаўлены шэраг актуальных задач перад службовымі асобамі, выканаўчай уладай. Яны характэрны для ўсіх рэгіёнаў, у тым ліку для Гродзенскай вобласці. Я назваў бы тры асноўныя фактары, якія найбольш хвалююць насельніцтва, - гэта занятасць, заработная плата і цэны", - адзначыў Уладзімір Краўцоў.

"Калі закранаць занятасць, то перад рэгіёнам стаіць задача стварэння новых рабочых месцаў. Прычым гэта павінны быць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы, дзе чалавек працуе з высокай аддачай і высокай заработнай платай", - дадаў губернатар.

Таксама актуальная тэма - павышэнне заработнай платы ў сацыяльнай сферы. І знайсці крыніцы фінансавання для гэтых мэт - задача менавіта абласнога выканаўчага камітэта.

"Рычагоў для кантролю за цэнаўтварэннем дастаткова. У тым ліку структуры МАРГ у рэгіёнах. Усе павінны маніторыць стан спраў у гэтай сферы, адсочваць і выяўляць прычыны таго ці іншага ўсплёску цэн. Ёсць шмат фактараў, якія ўплываюць на змяненне цэн, часам, аж да меркантыльных разважанняў прадаўцоў. У гэтым выпадку трэба рэагаваць і ставіць іх на месца", - рэзюмаваў Уладзімір Краўцоў.

БЕЛТА, 3 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/552/42688
Текущая дата: 19.05.2024