9 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0087 рубля (0,35%) і склаў 2,4711 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0043 рубля (0,20%) і склаў 2,1537 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0192 рубля (0,60%) і склаў 3,2414 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту растуць на фоне чаканняў скарачэння здабычы ў Мексіканскім заліве з-за ўрагану "Майкл". Да поўдня кошт бараля маркі Brent складаў 84,5 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 0,5653 рубля і склаў 66,4032 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2018
Мінск, 9 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/552/45285
Текущая дата: 15.11.2024