Канцэрт класічнай музыкі ўпершыню пройдзе ў Мінскім планетарыі 29 лістапада, паведаміў загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.
"Увечары 29 лістапада купал планетарыя заззяе касмічнай праекцыяй і напоўніцца музыкай, якая створыць неверагодную атмасферу. Гукавую прастору створаць: Дзіяна Гантарэнка (флейта), Дзяніс Парэчын (кларнет) і Марына Рамейка (фартэпіяна), якія выканаюць музыку Эдгара Варэза, Паўля Хіндэміта, Паўла Карманава, Арва Пярта, Клода Дэбюсі. Канцэрт класічнай музыкі ў нас у планетарыі будзе ўпершыню. Суправаджэнне паўнакупальнай праекцыі створыць эфект пагружэння ў касмічную прастору пад жывую музыку", - расказаў Аляксандр Мікуліч.
Паводле яго слоў, такія канцэрты ў перспектыве плануецца зрабіць традыцыйнымі.
"Мы даўно планавалі запусціць такі праект, упэўнены, ён выкліча вялікую цікавасць у публікі. Тым больш што ў нас ужо з вялікім поспехам праходзілі канцэрты электроннай музыкі. У планетарыі незвычайная акустыка, якую многія параўноўваюць з акустыкай сабораў з вялікімі купаламі. Акрамя таго, у нас яшчэ ёсць добры дадатак - гэта магчымасць праекцыі зорнага неба, паўнакупальная праекцыя, выкарыстанне касмічных эфектаў", - адзначыў субяседнік.
19 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/552/45671
Текущая дата: 27.12.2024