Аб гэтым паведаміў прадзюсар карціны Валерый Дзмітрачэнка. Беларускі оскараўскі камітэт прыняў рашэнне аб вылучэнні фільма "Хрусталь" на "Оскар".
Заяўка на вылучэнне фільма рэжысёра Дар`і Жук на саісканне кінапрэміі "Оскар" адпраўлена. Карціна поўнасцю адпавядае крытэрыям Амерыканскай кінаакадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.
Заяўка адпраўлена, праінфармаваў Валерый Дзмітрачэнка.
"Хрусталь" вылучаны ў катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове". У склад беларускага оскараўскага камітэта ўваходзяць сем чалавек: мастацкі кіраўнік кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў, генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Ігруша, праграмны дырэктар ММКФ "Лiстапад" Ігар Сукманаў, рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк, член Еўрапейскай кінаакадэміі, дырэктар кінатэатра "Піянер" Святлана Саўчык, прадзюсар Валерый Дзмітрачэнка.
Згодна з рэгламентам Амерыканскай кінаакадэміі, кожная краіна мае права намініраваць адзін фільм, выпушчаны ў перыяд з 1 кастрычніка папярэдняга года па 30 верасня бягучага і паказаны ў камерцыйным кінатэатры не менш за сем дзён запар.
Афіцыйная заяўка ад Беларусі адпраўлена разам з пракатным пасведчаннем.
Дзеянне стужкі разгортваецца ў 1996 годзе, гісторыя навеяна юнацтвам самой Дар`і Жук. Дзяўчына-дыджэй, якая жыве ў Мінску, марыць пераехаць у Чыкага, каб стаць прафесіяналам. Пры афармленні дакументаў на візу яна дапускае памылку, з-за чаго ёй даводзіцца правесці тыдзень у маленькім завадскім гарадку, жыхары якога далёкія ад нонканфармісцкага свабоднага духу.
Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі. У яго стварэнні прымалі ўдзел кінакампанія "Дэмарш-фільм", Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", кампаніі Unfound Content, Fusion Features, Vice Films (ЗША), а таксама нямецкія і расійскія прадзюсары.
Сусветная прэм`ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах.
У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні быў удастоены двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. У верасні карціна атрымала Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. У Беларусі карціна выйшла ў пракат 30 жніўня.
Дар`я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям`і журналістаў. У 16 гадоў выехала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Рэжысёр і прадзюсар многіх кароткаметражных карцін, сярод якіх фільм "Сапраўдная амерыканка", які прымаў удзел у фестывалях па ўсім свеце і атрымаў дыплом Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2015".
1 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/553/45179
Текущая дата: 15.11.2024