Аб гэтым паведаміў дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч.
Кніга пра Трасцянец, месца самага масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі і ўсяго былога Савецкага Саюза ў гады фашысцкай акупацыі, убачыла свет у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Выданне заснавана на жахлівых фактах, яно паказвае страшную праўду, што прымушае адчуць боль і трагедыю некалькіх соцень тысяч людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкай акупацыі.
Кніга прысвечана трагічным падзеям, што адбываліся ў 1941-1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала буйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая "фабрыка смерці".
У кнізе сабраны гістарычныя звесткі пра вёскі Малы і Вялікі Трасцянец і іх наваколле, пачынаючы з канца XVI стагоддзя, змешчаны падрабязны расказ пра трагедыю масавага знішчэння нацыстамі ні ў чым не вінаватых людзей, гісторыя ўвекавечання іх памяці. Выданне адрасавана шырокаму колу беларускіх і замежных чытачоў, перш за ўсё моладзі.
"Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы" - працяг нашай работы па выданні кніг, праз якія будуць паказаны жахі Вялікай Айчыннай вайны і памяць, якая жыве ў сэрцах беларускага народа. Адкрыла серыю ў пачатку года выданне "Хатынь. Трагедыя беларускага народа", - расказаў дырэктар выдавецтва.
Трасцянец - адно з 8 буйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Ахвярамі сталі 206,5 тыс. мірных жыхароў Беларусі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных.
Помнікам ім стаў велічны мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзве чаргі якога былі ўрачыста адкрыты ў 2015 і 2018 гадах.
4 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/553/45239
Текущая дата: 15.11.2024