Белорусский портал в Казахстане

Аўстралія, Сербія, Уэльс: у Мінск прыбылі першыя ўдзельнікі "Еўрабачання"



У гэтым годзе Беларусь збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў - прадстаўнікоў 20 дзяржаў.

Першыя дэлегацыі ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі ў нядзелю валанцёры і менеджары, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

У складзе дэлегацый Аўстраліі, Сербіі і Уэльса з вакалістамі прыехалі прадзюсары ўдзельнікаў, танцавальныя калектывы і бацькі выканаўцаў.

Прадстаўніца Аўстраліі Джаэль Уена прызналася, што ў Беларусі ўпершыню пабачыла снег. "Я нават паспела яго пакратаць", - сказала спявачка.

Выканаўцы з Сербіі і Уэльса Баяна Радаванавіч і Манув прызналіся, што настроены на конкурсе ў Мінску на сур`ёзную барацьбу і ўпэўненыя ў сваіх сілах.

На музычны форум у беларускую сталіцу павінны прыбыць яшчэ 17 дэлегацый. У гэтым годзе Беларусь збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў - прадстаўнікоў 20 дзяржаў.

Прымаць конкурс будзе найбуйнейшы спартыўна-забаўляльны комплекс рэспублікі "Мінск-Арэна". Адкрыццё тыдня Еўрабачання пройдзе ў панядзелак 19 лістапада. У наступную нядзелю - 25 лістапада - адбудзецца грандыёзны фінал шоу. Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні ў бягучым годзе прадставіць Даніэль Ястрэмскі з песняй "Time".

Мінск, 18 лістапада 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/553/45647
Текущая дата: 27.12.2024