Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на першых таргах вясны



1 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0001 рубля і склаў 2,3896 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0031 рубля (0,16%) да 1,9587 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0021 рубля (0,06%) і склаў 3,4672 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны на нафту зніжаюцца, марка Brent ацэньваецца ў 64,65 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 5,92 капейкі, склаўшы 56,4334 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/554/42638
Текущая дата: 02.06.2024