Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША падаражэў больш чым на капейку, расійскі рубель — амаль на дзве



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 верасня беларускі рубель умацаваўся да еўра, але аслабеў да долара і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (0,04%) і склаў 2,4659 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0124 рубля (0,59%) да 2,1087 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0197 рубля (0,62%) і склаў 3,2076 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэна на нафту. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent у чацвер гандлююцца ў раёне 81,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0770 рубля і склаў 65,8355 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/554/45103
Текущая дата: 15.11.2024