Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць на год — з 1 кастрычніка 2018 года па 1 кастрычніка 2019-га — продаж спіртнога праз аб`екты гандлю.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 28 верасня апублікавана рашэнне сталічных улад ад 14 верасня № 3041 "Аб абмежаванні на тэрыторыі горада Мінска часу продажу алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў з аб`ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў".
"У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п`янства і алкагалізму, барацьбу з імі" з 23 да 7 гадзін абмяжоўваецца рэалізацыя алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб`ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў), за выключэннем рознічнага гандлю на аб`ектах грамадскага харчавання ў разліў.
Устаноўлена, што на тэрыторыі горада з 23 да 7 гадзін з 1 кастрычніка 2018 года па 1 кастрычніка 2019-га рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб`ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% не ажыццяўляецца ў гандлёвых аб`ектах, "за выключэннем гандлёвых аб`ектаў, прадугледжаных у абзацы трэцім пункта 1-1 пастановы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавiка 2006 г. № 317 "Аб асобных пытаннях рэгулявання рознічнага гандлю півам і слабаалкагольнымі напоямі, вызначэнні гандлёвых аб`ектаў, аб`ектаў грамадскага харчавання, у якімі дапускаецца ўжыванне піва і слабаалкагольных напояў, і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення рознічнага гандлю ". У гэтым абзацы гаворка ідзе пра будынкі (памяшканні), дзе размешчаны дзяржаўныя органы, і спартыўных збудаваннях.
МУС неаднаразова выступала за абмежаванне продажу алкагольных напояў. У ведамстве падкрэслівалі, што кожнае чацвёртае злачынства ўчыняецца ў нецвярозым стане, а доля забойстваў і разбойных нападаў у п`яным выглядзе дасягае 70-80%.
У чэрвені 2015 года Мінгарвыканкам ужо ўводзіў абмежаванне на продаж спіртнога (толькі з 9 да 22 гадзін), аднак яно было адменена праз два месяцы — пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі. Гаворка там ішла, у прыватнасці, аб барацьбе з няякасным імпартным алкаголем і яго ценявым абаротам.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2018
Мінск, 28 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/554/45116
Текущая дата: 15.11.2024