Кіраўнік арт-групы "Хор Турэцкага", народны артыст Расіі Міхаіл Турэцкі распавёў адкуль узяліся карані яго прозвішча, пра бацькоў, пра памяць і асаблівае стаўленне да Беларусі.
Бацькі Міхаіла Турэцкага родам з Беларусі, прайшлі вайну, маці - адзіная выжыла з роду Турэцкіх, таму на сямейным савеце было вырашана, што старэйшы брат будзе насіць прозвішча бацькі, а Міхаіл - прозвішча маці.
Цікавая гісторыя адбылася ў Арменіі, дзе гастраляваў калектыў. Памятаючы даўняе супрацьстаянне туркаў і армян, публіка прымала "Хор Турэцкага" насцярожана.
"Падчас канцэрту ў Ерэване, яны мне "даравалі", што я - "Хор Міхаіла Турэцкага". Даравалі ўвесь канцэрт, але калі я сказаў у канцы, была такая бура, мяне абвясцілі "народны артыст Расіі Міхаіл Турэцкі", я сказаў: Турэцкі - гэта прозвішча, ніякага дачынення да Турцыі не мае, гэта ад мястэчка Турэц, адкуль прыйшлі ў Беларусь мае глыбокія продкі. Быў шквал апладысментаў!" - распавядае Турэцкі.
Напярэдадні ў Палацы Рэспублікі з аншлагам прайшоў выступ вядомага расійскага калектыву "Хор Турэцкага", які дае больш за 200 канцэртаў у год. У Мінску артысты паказалі свае самыя лепшыя нумары - ад класікі да папулярных мелодый, любімых у кожнай сям`і.
Sputnik, 11 лістапада 2108
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/554/45568
Текущая дата: 27.12.2024