Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з 1 кастрычніка пашырыць тэматыку праграм, з`явіцца эфірная лінейка спецпраектаў, стане больш аўтарскіх радыёблогаў і вэб-версій папулярных радыёперадач", - сказалі там.
Сярод прэм`ер - праект "Малая Радзіма" - публіцыстычная праграма аб развіцці рэгіёнаў краіны, жыхарах і ўраджэнцах беларускіх гарадоў і вёсак.
У сезоне 2018/2019 Першы нацыянальны запусціць літаратурны праект-конкурс "Бацькаўшчына светлая мая", прысвечаны Году малой радзімы.
Пераможцы будуць вызначаны ў намінацыях "Паэзія" і "Эсэ". У ходзе музычнай патрыятычнай акцыі "Песні малой радзімы" галоўны радыёканал плануе запісаць творы нацыянальнага фальклору і арыгінальны рэпертуар рэгіянальных калектываў для выкарыстання ў эфіры і захавання лепшых узораў у фондах Беларускага радыё.
Традыцыйны штогадовы конкурс "Маладыя таленты Беларусі" папоўніцца новай намінацыяй – "Прысвячэнне малой радзіме".
Арганізатары ўпэўнены, што VIII Рэспубліканскі творчы радыёконкурс знойдзе новыя імёны, як у свой час адкрыў Алёну Ланскую, Юрыя Дземідовіча, Кірыла Ермакова, Лідзію Заблоцкую, Надзею Місякову, Хелену Мерааі і многіх іншых.
Падрыхтоўцы краіны да II Еўрапейскіх гульняў прысвечана новая інфармацыйна-пазнавальная праграма "Гульнявы момант", у час якой у радыёэфіры будуць праходзіць сустрэчы з арганізатарамі, удзельнікамі спаборніцтваў і балельшчыкамі.
Серыя новых праектаў канала прымеркавана да значных юбілейных дат. Так, гісторыка-публіцыстычная праграма "Гісторыя рэспублікі" будзе прысвечана 100-годдзю БССР, дакументальна-публіцыстычны праект "Вызваленне і Перамога" - 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Сярод тэатральных прэм`ер сезона - радыёспектакль "Забітае юнацтва" па матывах аповесці Уладзіміра Караткевіча "Лісце каштанаў".
Яшчэ адной прэм`ерай стане інтэрактыўны праект "Радыёчат", у аснове якога будуць паведамленні і каментарыі падпісчыкаў у групах канала ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, ВКонтакте, Аднакласнікі і мэсэнджары Viber.
Новы сезон для радыё "Сталіцы" будзе азнаменаваны не толькі 20-гадовым юбілеем, але і з`яўленнем новых крэатыўных праектаў.
Штотыднёвая інфармацыйна-пазнавальная праграма "Код дзейнасці" раскажа слухачам аб тым, як адкрыць сваю справу.
Творчасці вядомых беларусаў будзе прысвечаны праект "Бліжэй да зорак". У новым праекце пра рок-н-рол "Нержавейка" слухачы сустрэнуцца з праверанай часам і актуальнай для прадстаўнікоў розных пакаленняў музыкай.
Міжнароднае радыё "Беларусь" істотна пашырыць сваю прысутнасць у інтэрнэце, запусціць новыя аўтарскія праекты. Новы праект "Ракурс" будзе прысвечаны найбольш важным падзеям у грамадска-палітычным жыцці краіны, асноўным напрамкам супрацоўніцтва Беларусі з ключавымі замежнымі партнёрамі.
"Эканамічная панарама" прадставіць асноўныя напрамкі знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі. Праграма "Беларусь гасцiнная" будзе асвятляць усе важныя міжнародныя мерапрыемствы і форумы, што праводзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Асаблівы акцэнт будзе зроблены на II Еўрапейскіх гульнях. Праект таксама будзе інфармаваць аб магчымасцях бязвізавага наведвання Беларусі, прадстаўляць думкі пра краіну замежных гасцей.
Асноўным інтэрактыўным штотыднёвым праектам на канале "Культура" Беларускага радыё стане праграма "Культурны працэс".
Да абмеркавання актуальных пытанняў нацыянальнай культуры будуць запрошаны мастацтвазнаўцы, кіраўнікі тэатральна-відовішчных устаноў, прадстаўнікі навучальных устаноў культуры і мастацтва, творчыя работнікі.
Абмеркаванне пытанняў будзе не толькі ў студыі, але і пры актыўным удзеле аўдыторыі пры дапамозе інтэрнэт-сеткі. Новы пазнавальны праект "Культурныя скрыжаванні" будзе прысвечаны гісторыі музычнага мастацтва Беларусі і Еўропы, нацыянальнай літаратуры, самабытнай народнай культуры беларусаў. Году малой радзімы будзе прысвечана новая краязнаўчая праграма "Сцежкамі ў вялікі свет…", удзельнікамі якой стануць творчыя асобы, выхадцы з розных куткоў Беларусі.
26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/555/45093
Текущая дата: 15.11.2024