9 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША, падаражэў да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0065 рубля (0,27%) і склаў 2,4185 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0117 рубля (0,55%) да 2,1336 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0166 рубля (0,52%) і склаў 3,1868 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта імкліва таннее, марка Brent таргуецца ў раёне 70 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,6342 рубля і склаў 66,8497 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2018
Мінск, 9 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/555/45544
Текущая дата: 27.12.2024