Белорусский портал в Казахстане

Naviband упершыню праспявалі па-украінску



Разам з кліпам на кампазіцыю "Сумне море " выканаўцы анансавалі ўкраінскія канцэрты.

Удзельнікі "Еўрабачання" мінулага года, гурт Naviband прэзентавалі новую песню. Кампазіцыя "Сумне море" з’явілася ў інтэрнэце напярэдадні.

Над відэа працаваў рэжысёр і аператар Антон Мамоненка, з перакладам дапамагаў Уладзімір Бірукоў.


"Мы дзякуем вам за такую рэакцыю на гэту работу. Мы счаслівыя чытаць кожны ваш каментарый", - напісалі Ксенія і Арцём на афіцыйнай старонцы гурта ў Фэйсбуку.

Разам з відэа Naviband анансавалі і ўкраінскія канцэрты, запланаваныя на лістапад у Кіеве, Львове, Цернопалі, Іванава-Франкоўску і Луцку.

Мінск, 18 верасня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/556/44989
Текущая дата: 15.11.2024