Белорусский портал в Казахстане

На беларускіх тэлеканалах павінна быць больш праграм айчыннай вытворчасці



Такое меркаванне выказаў 21 верасня ў час сустрэчы з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

"Мы ўвялі паняцце нацыянальнага тэлевізійнага прадукту. На тэлебачанні ён павінен прысутнічаць у пэўнай прапорцыі. Рух у гэтым напрамку будзе паступальным. Мяркуецца, што на першым этапе, або праз два гады з моманту прыняцця змяненняў у закон аб СМІ, на тэлеканалах павінна быць не менш за 30 працэнтаў айчынных праграм", - сказаў міністр інфармацыі.

"Выпрацоўваючы гэту пазіцыю, мы арыентаваліся на фарміраванне айчыннага медыярынку. Наша тэлебачанне павінна быць больш цікавым і развівацца на лепшых сусветных прыкладах", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

21 верасня 2018, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/556/45036
Текущая дата: 15.11.2024