30 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 2,4090 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0029 рубля (0,14%) да 2,1178 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0067 рубля (0,21%) і склаў 3,2213 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана нафты маркі Brent таргуецца вышэй за 76 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0387 рубля і склаў 65,7742 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/556/45481
Текущая дата: 27.12.2024