Саміт пройдзе 18 верасня ў Берліне (Германія), паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Саміт прадугледжаны як адно з галоўных мерапрыемстваў у рамках Міжнароднай выставы транспартных тэхналогій, інавацый рухомага саставу і сістэм рэйкавага транспарту — InnoTrans 2018, якая будзе праходзіць у Берліне з 18 па 21 верасня ў выставачным цэнтры Messe Berlin. Асноўная тэма цяперашняга саміту — “Будучыня гарадоў — гэта чыгунка”.
У мерапрыемстве прымуць удзел каля 400 запрошаных гасцей з усіх кантынентаў свету з больш як 50 краін. На форуме будуць абмяркоўвацца пытанні стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту ў кантэксце інтэграцыі ў грамадскі транспарт буйных гарадоў, будучыя патрабаванні да забеспячэння агульнадаступнай, спрыяльнай для навакольнага асяроддзя мабільнасці ў гарадской прасторы і мегаполісах ва ўсім свеце.
Таксама тое, якім новым крытэрам павінны адпавядаць чыгуначныя кампаніі перад тварам імклівай урбанізацыі, і як злучыць метраполіі з дапамогай яшчэ больш хуткай і зручнай сеткі рэйкавага транспарту і шэраг іншых.

Такая выстава праводзіцца адзін раз у два гады, яна з`яўляецца вядучым сусветным форумам транспартнай галіны і прысвечана інавацыям на рэйкавым транспарце.
Адметнай асаблівасцю гэтай аўтарытэтнай міжнароднай галіновай падзеі з`яўляецца дэманстрацыя найноўшых транспартных сродкаў і транспартных сістэм пад адкрытым небам — на чыгуначных пуцях працягласцю 3500 метраў у непасрэднай блізкасці ад выставачных павільёнаў, у якіх паралельна праходзяць спецыялізаваныя паказы.
Акрамя таго, InnoTrans — гэта яшчэ і шырокая праграма канферэнцый і бізнес-мерапрыемстваў (InnoTrans Convention). Галоўныя зоны экспазіцыі InnoTrans 2018: рэйкавыя транспартныя тэхналогіі і тэхніка, транспартная інфраструктура, транспартны інтэр`ер, гарадскі грамадскі транспарт, будаўніцтва тунэляў.

На дзесяці стандартных рэйкавых пуцях будуць шырока прадстаўлены лепшыя і новыя мадэлі маторвагонных цягнікоў, лакаматываў, трамваяў, будаўнічых рухомых сродкаў, а таксама рухомых адзінак для руху па рэйкавых і бязрэйкавыя дарогах.
Акрамя таго, у спецыяльнай адкрытай зоне Special Gauge Display пройдзе прэзентацыя рэйкавага рухомага саставу на шырока- і вузкакалейным рэйкавым палатне. Экспазіцыя не мае аналагаў у свеце.
Акрамя таго, у спецыяльнай адкрытай зоне Special Gauge Display пройдзе прэзентацыя рэйкавага рухомага саставу на шырока- і вузкакалейным рэйкавым палатне. Экспазіцыя не мае аналагаў у свеце.
У рамках наведвання выставы дэлегацыя Беларускай чыгункі плануе правесці шэраг сустрэч з кіраўнікамі замежных кампаній-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі і абсталявання рухомага саставу: кітайскай CRRC, швейцарскай Stadler Rail Group, польскай PESA Bydgoszcz SA і інш.
Сяргей Расолька
Звязда, 15 верасня 2018
Звязда, 15 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/557/44958
Текущая дата: 15.11.2024