4 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Курс долара дасягнуў больш чым двухгадовага максімуму.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0118 рубля (0,49%) і склаў 2,4336 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0142 рубля (0,68%) і склаў 2,1028 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,0823 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана нафты маркі Brent перайшла да актыўнага росту падчас таргоў у аўторак і перавысіла 79 долараў за бараль. Разам з тым расійская нацыянальная валюта адкрыла таргі ў аўторак на Маскоўскай біржы ўмераным зніжэннем да долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,5294 рубля і склаў 68,2737 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2018
Мінск, 4 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/559/44824
Текущая дата: 15.11.2024