Аб гэтым паведамілі ў абласным аддзяленні грамадскага аб`яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
У Магілёўскай вобласці аб`яўлены міжнародны літаратурны конкурс, прысвечаны памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава і Году малой радзімы.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: "Малая проза", "Паэзія" і "Пераклад". Удзельнікам 15-18 гадоў прапануюць напісаць сачыненне ў эпісталярным жанры (жанры пісьма) на тэму "Прывітанне, мой равеснік з мірнага XXI стагоддзя...".
Для узроставых катэгорый ад 18 да 35 гадоў і ад 35 гадоў і старэйшых іншая тэма - "І здаецца, што не было вайны...". Гэта могуць быць творы, прысвечаныя Канстанціну Сіманаву, гераічнай абароне Магілёва (падзеям лета 1941 года), перамозе ў маі 1945 года, Году малой радзімы, антываеннай тэматыцы, светапоглядныя. Канкурсанты могуць паспрабаваць свае сілы і ў перакладзе на беларускую мову верша Канстанціна Сіманава "Дом друзей" або "Майор привез мальчишку на лафете…".
Конкурсныя работы неабходна прыслаць да 1 лістапада 2018 года (з паметкай "Конкурс-Тэма-Намінацыя-Узрост- (прозвішча, імя і імя па бацьку)") На электронны адрас: elena.opidovich@mail.ru. Творы павінны быць надрукаваны на адным баку ліста фармату А4.
Агульны аб`ём прадстаўленых работ не павінен перавышаць 3 друкаваных лістоў фармату А4.
Пераможцаў літаратурнага конкурсу вызначаць у кожнай намінацыі і па кожнай узроставай катэгорыі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца на "Сіманаўскіх чытаннях-2018" у Магілёве 30 лістапада - 1 снежня. Лаўрэатам уручаць дыпломы і каштоўныя падарункі.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць: Магілёўскае гарадское аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Рускае таварыства", Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Смаленская і Бранская абласныя арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі пры падтрымцы пасольства Расіі ў Беларусі, прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва - Расійскага цэнтра навукі і культуры (Мінск), Магілёўскага гарадскога Савета ветэранаў.
Канстанцін Сіманаў праславіў подзвіг абаронцаў Магілёва ў ліпені 1941 года. Ён пабываў у абложаным фашыстамі горадзе, наведаў пярэдні край абароны на Буйніцкім полі, дзе былі падбіты 39 фашысцкіх танкаў і бронемашын. Тут ён сустрэўся з воінамі, якія вызначыліся ў гэтым баі, сярод якіх был палкоўнік Сямён Куцепаў, які стаў правобразам генерала Сярпіліна. Пра герояў гэтай бітвы ваенкар расказаў на старонках газеты "Известия".
Пазней пісьменнік не раз вяртаўся да абароны Магілёва, часта прыязджаў у абласны цэнтр, бываў на мясцінах былых баёў, сустракаўся з іх удзельнікамі. Характары і лёсы многіх з іх у той ці іншай ступені атрымалі адлюстраванне ў яго раманах. Згодна з завяшчаннем прах Канстанціна Сіманава развеяны над Буйніцкім полем пад Магілёвам.
29 жніўня 2018, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/560/44714
Текущая дата: 15.11.2024