5 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0083 рубля (0,34%) і склаў 2,4791 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0048 рубля (0,22%) да 2,1556 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0116 рубля (0,36%) і склаў 3,2386 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пасля зніжэння ўвечары 4 кастрычніка цэны на нафту маркі Brent раніцай у пятніцу таргуюцца на ўзроўні 84 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,4155 рубля і склаў 66,627 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2018
Мінск, 5 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/560/45246
Текущая дата: 26.12.2024