Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра прыкметна падраслі на біржы на фоне падзення расійскага рубля



29 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0145 рубля (0,60%) і склаў 2,4205 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0149 рубля (0,72%) і склаў 2,0735 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0075 рубля (0,25%) і склаў 3,0468 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты Brent да поўдня таргуецца ў раёне адзнакі 76 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,754 рубля і склаў 68,1451 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/561/44718
Текущая дата: 15.11.2024