1 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, ўмацаваўся — да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0017 рубля (0,07%) і склаў 2,4520 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0036 рубля і (0,17%) і склаў 2,1157 рубля.
Курс расійскага вырас на 0,0062 рубля (0,19%) і склаў 3,2249 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак раніцай ф`ючарсныя кантракты маркі Brent падчас таргоў падымаліся вышэй за 83 долары за барэль ўпершыню з лістапада 2014 года.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0161 рубля і склаў 65,5745 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2018
Мінск, 1 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/561/45162
Текущая дата: 26.12.2024