Белорусский портал в Казахстане

У Гомельскім цырку з вышыні сарвалася 20-гадовая гімнастка



Зараз дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы.

У інтэрнэце з`явіўся відэазапіс інцыдэнту. Падчас нумара на вышыні 9-павярховага будынка акрабаты выконвалі фенаменальныя трукі.

Гімнастка з размаху ляцела з рук аднаго акрабата да іншага. Як відаць на відэазапісы, гімнаст яе злавіў, але дзяўчына выслізнула з яго рук і звалілася за межы страховачнай сеткі. Яе шпіталізавалі.

У дзяўчыны няма пераломаў, але ёсць гематома галавы. Урачы кажуць, што пакуль хірургічнае ўмяшанне не патрабуецца.

Звязда, 7 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/562/42026
Текущая дата: 01.06.2024