Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава.
"Ужо сёння МЗС пацвярджае прыезд дыпламатаў з такіх краін, як Венгрыя, Латвія, Малдова, Палесціна, Расія, Таджыкістан, Японія, а таксама прадстаўнікоў ЮНІСЕФ", - расказала Алена Паўлава.
На яе думку, турыстычны патэнцыял свята высокі, але трэба прадаўжаць работу ў гэтым напрамку. Прадстаўнік Мінінфарма лічыць, што гасцям свята будзе што паглядзець не толькі ў Іванаве, але і ў бліжэйшым наваколлі. Турыстам варта наведаць мястэчка Янава, якому ў гэтым годзе споўніцца 595 гадоў, музейныкомплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы, вёску Дастоева, дзе жылі продкі Фёдара Дастаеўскага, аграгарадок Моталь, у якім нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля і штогод праходзіць фестываль "Мотальскiя прысмакi".
Юбілейны, XXV Дзень беларускага пісьменства, які прымае ў гэтым годзе горад Іванава Брэсцкай вобласці, будзе прысвечаны тэме малой радзімы. Адкрыццё свята адбудзецца 2 верасня ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы, якая размесціцца ў гарадскім парку.
Праграма святочных мерапрыемстваў уключае ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
На традыцыйны міжнародны круглы стол літаратараў збяруцца пісьменнікі з 13 краін, у тым ліку ўпершыню з Кыргызстана і Эквадора. Фестываль кнігі і прэсы пачне працаваць ужо 1 верасня. Тут будуць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ.
Госці свята змогуць сустрэцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, наведаць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, паглядзець выступленні артыстаў і мастацкіх калектываў.
У Дзень ведаў таксама адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" з урачыстым узнагароджаннем пераможцаў.
Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце "Буквара", выдадзенага беларусамі. Пройдуць "Іванаўскія чытанні" - навукова-практычная канферэнцыя, якая арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з`яўляецца рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да Святынь" з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
24 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/562/44655
Текущая дата: 15.11.2024