Белорусский портал в Казахстане

"МТС" пакрыў сувяззю 4G новыя гарады і пасёлкі Мінскай і Гомельскай абласцей



Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

Мабільны аператар "МТС" працягвае пашыраць тэрыторыю пакрыцця і ёмістасць сеткі LTE (4G) у рэгіёнах Беларусі.

Сувязь 4G стала даступная абанентам аператара яшчэ ў 11 населеных пунктах. Усяго ў краіне запрацавала больш за 150 дадатковых базавых станцый, у тым ліку там, дзе ўжо ёсць LTE.

Новыя базавыя станцыі LTE ўпершыню з`явіліся ў вёсках Паповічі, Скураты, Сухарукія, Копішча, Табары, Багатырова, Малая Валоўшчына, Аксакаўшчына, Палявая, Лашаны Мінскай вобласці і ў горадзе Брагін — у Гомельскай.

Сёння перавагамі сувязі 4G ад "МТС" могуць карыстацца жыхары больш як 170 населеных пунктаў рэспублікі.

Мабільны аператар развівае LTE сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud: усяго з пачатку года ў краіне запрацавала 587 базавых станцый LTE. У планах да канца 2018 года ахапіць сувяззю чацвёртага пакалення практычна ўсе рэгіёны Беларусі.

Long Term Evolution (LTE, 4G) — чацвёртае пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы дадзеных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Сетка чацвёртага пакалення дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы звестак у 5—15 разоў вышэйшую, чым 3G. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высакахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, аўдыя- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/563/44620
Текущая дата: 15.11.2024