20 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля. Курсы долара і еўра зніжаюцца шостую гандлёвую сесію запар.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0148 рубля (0,60%) і склаў 2,4436 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0144 рубля і (0,68%) і склаў 2,0884 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0082 рубля (0,26%) і склаў 3,1453 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны павысіліся на фоне вестак аб тым, што запасы сырой нафты ўпалі да мінімуму за тры з паловай гады. Кошт бараля нафты Brent пад поўдзень перавысіла 79,5 долара.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,5373 рубля і склаў 66,4725 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2018
Мінск, 20 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/564/45006
Текущая дата: 25.12.2024