"БПС-Ашчадбанк" плануе да лета 2019 года распрацаваць і ўвесці ў сталіцы віртуальныя праязныя. Іх можна будзе выкарыстоўваць як у метро, так і ў наземным транспарце, паведамілі ў банку.
Віртуальны праязны можна будзе набыць на спецыялізаваным рэсурсе. Там жа можна будзе выбраць тэрмін яго дзеяння або колькасць паездак. Абмен дадзенымі будзе адбывацца ў момант кантакту банкаўскай карты з валідатарам, пасля чаго сістэма аўтаматычна распазнае віртуальны праязны. У перспектыве для гэтага можна будзе выкарыстоўваць смартфон ці гадзіннік з тэхналогіяй NFC.
Новы фармат праязнога дакумента плануюць распрацаваць у працяг транспартнага праекта, які ўжо дзейнічае ў сталічнай падземцы. Раней банк даў магчымасць плаціць карткамі за праезд у сталічным метро. Для гэтага ва ўсіх вестыбюлях былі ўстаноўленыя турнікеты з валідатарамі. Для разлікаў можна выкарыстоўваць бескантактавыя карты любога банка плацежных сістэм Visa і MasterCard.
Цяпер "БПС-Ашчадбанк" збіраецца ўкараніць тэхналогію на наземным транспарце. Для разлікаў трэба толькі будзе паднесці банкаўскую карту да валідатара. Праезд таксама можна будзе аплаціць смартфонам або любой іншай прыладай з падтрымкай тэхналогіі NFC.
Плануецца, што пілотны праект будзе рэалізаваны на асобных маршрутах яшчэ да канца года. Патэнцыял банка дазваляе ўкараніць тэхналогію ў маштабах усяго Мінска да лета 2019 года, гэта значыць да пачатку II Еўрапейскіх гульняў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 верасня 2018
Мінск, 21 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/564/45017
Текущая дата: 25.12.2024