Белорусский портал в Казахстане

На біржы перад выхаднымі беларускі рубель аслабеў да ўсіх трох валют



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 жніўня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША, еўра, і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0052 рубля (0,22%) і склаў 2,3316 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0134 рубля (0,67%) да 2,0136 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0053 рубля (0,17%) і склаў 3,1754 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. 3 жніўня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent гандлююцца ніжэй за 73 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на 10.00 павышаўся на 11 капеек — да 63,52 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/565/44402
Текущая дата: 15.11.2024