13 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0119 рубля (0,47%) і склаў 2,5009 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0153 рубля і (0,71%) і склаў 2,1528 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0242 рубля (0,78%) і склаў 3,1371 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля нафты Brent напярэдадні вечарам падняўся вышэй за 80 долараў ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,9358 рубля і склаў 68,637 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2018
Мінск, 13 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/565/44923
Текущая дата: 26.12.2024