Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых таргах тыдня



17 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0123 рубля (0,49%) і склаў 2,4873 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0023 рубля (0,11%) і склаў 2,1364 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0042 рубля (0,13%) і склаў 3,1332 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак цэны на нафту нязначна павысіліся на фоне скарачэння паставак з Ірана. Кошт бараля нафты Brent да поўдня перавысіў 78,5 долара.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0868 рубля і склаў 68,1958 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/565/44975
Текущая дата: 25.12.2024