У традыцыйным арт-парадзе “БелаРусь у Сэрцы Маім!” узялі ўдзел падлеткі і моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прадставілі разнастайныя спартыўныя і творчыя накірункі.
Сёння па віцебскіх вуліцах шпацыравалі косплееры і сярэднявечныя рыцары, экзатычныя танцоры капаэйры і юныя футбалісты, удзельнікі мадэльных агенцтваў і эстэтычных студый, прадстаўнікі розных моладзевых субкультур, танцавальных накірункаў і відаў спорту, а следам праязджалі велатрыялісты, скейтбардыты і ўладальнікі рарытэтных і, наадварот, найсучасных цюнінгованых аўтамабіляў – на “Славянскім базары” праходзіць Дзень моладзі.
Пасля ўрачыстага ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ўдзельнікі свята рушылі на плошчу Перамогі, дзе кожны знайшоў занятак на свой густ. На галоўнай сцэне віншавалі віцяблян і гасцей горада з Днём моладзі Алена Ланская, Вольга Сацюк, гурт “PROвокация” і іншыя артысты і музычныя калектывы. Паралельна сваю праграму прапаноўвалі пляцоўкі Рэспубліканскага турніра па воркауце “Наша сіла” і Кубка Беларусі па сілавым экстрыме, адбываліся мастацкія майстар-класы і выстава жывых скульптур, “лазерны біятлон” і аб’ёмныя шахматы, запрашалі наведнікаў пляцоўкі вулічнага баскетболу і інтуітыўнага футболу.

“Паспрабуеце свае сілы?” – запрашалі далучыцца да апошняга самых смелых. Гульня, у якой нароўні з невідушчымі і слабавідушчымі спартсменамі ўдзельнічаюць усе ахвотныя, аранаючы спецыяльныя маскі, насамрэч толькі падаецца лёгкай. Па-першае, у інтуітыўным футболе выкарыстоўваецца больш цяжкі мяч з бразготкамі ўнутры, а па-другое, зарыентавацца па гуках, адключаючы такі звыклы зрок, - сапраўдны чэлендж для непадрыхтаванага чалавека. І тым не менш, ахвотнікаў падтрымаць спартсменаў знаходзілася даволі многа – гэтак сама як і тых, хто падтрымліваў рэкорды веларолераў і трукі скейтбардыстаў-удзельнікаў ІІ этапу адкрытага чэмпіянату рэспублікі.
А тыя, каму ўсё гэта падавалася занадта цяжкім, з задавальненнем пагружаліся ў атмасферу Фестывалю дваровых гульняў “Альтэрнатыва”: скачкі ў класікі і скакалкі, гарадкі, бадмінтон, лато, даміно, крыжыкі-нулікі… Нават звыклы для “Славянскага базару” дождж не перапыніў забавы, хіба толькі прымусіў шчыльней закутацца ў дажджавікі ды раскрыць над суседзямі парасоны. Што рабіць, дождж – таксама фестывальная традыцыя.
Аўтар: Вікторыя Целяшук
Звязда, 14 ліпеня 2018
Звязда, 14 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/568/44186
Текущая дата: 16.11.2024