У выніку навальніцы з моцным ветрам 17 ліпеня ў Мінску зафіксаванае мноства выпадкаў падзення дрэў, паведаміла сталічнае ўпраўленне МНС у сацыяльнай сетцы "Твітэр".
"Выратавальнікі ў гэты час працуюць на многіх месцах здарэнняў, у тым ліку і на шэрагу участкаў падтапленняў. Інфармацыя зараз абагульняецца", — гаворыцца ў паведамленні.
Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць пра затапленні некаторых вуліц, у тым ліку Рэвалюцыйнай і Зыбіцкай.
Нядаўна рэканструяваную вуліцу Рэвалюцыйную затапляе ўжо трэці раз за апошнія пяць дзён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/568/44208
Текущая дата: 16.11.2024