Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют



28 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0200 рубля (0,84%) і склаў 2,4060 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0035 рубля (0,17%) і склаў 2,0586 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0055 рубля (0,18%) і склаў 3,0543 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля нафты Brent да поўдня аўторка падняўся амаль да 77 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0052 рубля і склаў 67,3911 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/569/44702
Текущая дата: 26.12.2024