Гэты дзень з`яўляецца сорак першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 325 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 лютага
У 1921 годзе ў складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове.
У 1927 годзе ў Мінску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бразіліяй.
Хто нарадзіўся 10 лютага
1868 год: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.
1942 год: Алег Чыркун, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі паэт Барыс Пастарнак і нямецкі пісьменнік Бертальд Брэхт.
10 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яфрэма Сірына, які лічыцца заступнікам насякомых. У гэты дзень нельа было забіваць дома ніякіх казурак, каб дамавік не пакрыўдзіўся.
У народзе Яфрэмаў дзень лічыўс днём дамавіка. Па павер`ях, дамавік жыве за печчу, калі яму пакідаць пачастункі, ён дапамагае гаспадарам і ў доме лад, калі ж пакрыўдзіць дамавіка, ён можа шкодзіць і нават сысці з хаты. Нікому не хацелася застацца без аховы дамашняга духа, таму нават калі людзі пераязджалі, яны "запрашалі" дамавіка ў новую хату.
Калі ў гэты дзень дзьме вецер, лета будзе сырое. Лес чарнее да адлігі.
Sputnik, 10 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/57/72583
Текущая дата: 18.11.2024