Гэты дзень з`яўляецца сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 322 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень радыё. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 лютага
У 1908 годзе адкрыўся Мінскі царкоўна-археалагічны музей.
Хто нарадзіўся 13 лютага
1705 год: Францішка Уршуля Радзівіл, беларускі і польскі драматург.
1806 год: Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.
1902 год: Сымон Хурсік, беларускі пісьменнік.
1918 год: Пётр Машэраў, беларускі палітычны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Іван Крылоў, рускі спявак Фёдар Шаляпін і брытанскі спявак Робі Уільямс.
13 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікіты Пячэрскага. У народзе гэты дзень носіць назву Мікіта-пажарнік. Па павер`і, Мікіта мог малітвамі пагасіць агонь, а таксама аберагаў ад засухі. Яго таксама лічылі абаронцай ад удару маланкі.
Людзі лічылі, што ў гэты дзень асабліва лёгка пасварыцца з кім-небудзь, таму імкнуліся паводзіць сябе асцярожна. А некаторыя, наадварот, імкнуліся атрымаць ад гэтага выгаду – чыталі замовы, каб пасварыць мужа з палюбоўніцай.
Калі вароны громка крычаць у гэты дзень, будзе завіруха. Адлігу прадвяшчае белы колер агню ў печы і шмат дыму ад дроў.
Sputnik, 13 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/57/72631
Текущая дата: 18.11.2024