Белорусский портал в Казахстане

Новыя нормы правозу багажу пасажырамі авіякампаніі "Белавія"



З 29 кастрычніка 2017 года авіякампанія "Белавія" пераходзіць з вагавай канцэпцыі афармлення багажу на сістэму колькасці месцаў.

Змены закрануць правілы перавозкі багажу, які здаецца ў багажнае аддзяленне пры рэгістрацыі на рэйс. Новыя нормы прадугледжваюць замест абмежаванняў па вазе багажу абмежаванні па багажным месцах з вызначанай вагой.

Пасажырам эканом-класа, да прыкладу, прыйдзецца задумацца аб размеркаванні рэчаў, якія здаюцца ў багажнае аддзяленне, у адзін чамадан або скрынку вагой не больш за 23 кілаграмаў. У адваротным выпадку давядзецца даплочваць не за перавагу, як раней, а за дадатковае месца багажу.

Sputnik, 16 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/570/41195
Текущая дата: 18.05.2024