Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра



24 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0016 рубля (0,07%) і склаў 2,2975 рубля.

Курс долара павысіўся на 0,0007 рубля (0,04%) да 1,9546 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0054 рубля (0,16%) і склаў 3,3952 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня нафта Brent таргавалася на ўзроўні 57,7 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 11,46 капейкі, склаўшы 57,5852 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/573/40930
Текущая дата: 19.05.2024