12 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0060 рубля (0,25%) і склаў 2,3622 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0057 рубля (0,29%) і склаў 2,0029 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0102 рубля (0,01%) і склаў 3,1939 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак ф`ючарсы на нафту маркі Brent трымаюцца ў раёне 76,5 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панізіўся на 0,1369 рубля і склаў 62,2062 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2018
Мінск, 12 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/573/43807
Текущая дата: 15.11.2024