Белорусский портал в Казахстане

Памёр вядомы беларускі музыкант Аляксандр Кулінковіч



На 47-годзе жыцця памёр беларускі музыкант, лідар рок-гурту "Нейра дзюбель" Аляксандр Кулінковіч. Гэту інфармацыю пацвердзіў журналіст і музычны прамоўтар Дзмітрый Безкаравайны.

Кулінковіч памёр раніцай 4 жніўня ў рэанімацыі адной з мінскіх бальніц, куды быў дастаўлены напярэдадні з пнеўманіяй.

Аб даце і месцы развітання з музыкантам пакуль нічога не паведамляецца.

4 жніўня гурт "Нейра дзюбель" павінен быў выступіць на фестывалі "Рок за Баброў" на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам. Яго выступленне афіцыйна адменена не было. Апошні канцэрт гурту адбыўся ў Мінску 20 ліпеня.

Кулінковіч нарадзіўся 18 мая 1972 года ў Смалявічах. Гурт "Нейра дзюбель" быў заснаваны ў 1989 годзе ў Мінску, выпусціў 16 альбомаў. Апошні з іх пад назвай "Першы" выйшаў у 2017 годзе.

У 2009—2011 гадах Кулінковіч з`яўляўся калумністам інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by. C 2013 года — калумніст газеты "Советская Белоруссия".

БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/573/44403
Текущая дата: 26.12.2024