Белорусский портал в Казахстане

У дзень нараджэння Янкі Купалы беларускія літаратурныя дзеячы ўсклалі кветкі да яго помніка ў Мінску



У 128-ы дзень нараджэння вялікага беларускага паэта Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) 7 ліпеня вядомыя літаратурныя дзеячы ўсклалі кветкі да яго помніка на Вайсковых могілках у Мінску.

Акцыя прайшла падчас Купалаўскіх дзён, якія праводзяцца Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы з 28 чэрвеня па 7 ліпеня.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар музея Янкі Купалы Алена Мацевасян, літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша, перакладчык і публіцыст Генадзь Пашкоў, рэдактар часопіса "Маладосць" паэтэса Раіса Баравікова і іншыя.


БелаПАН  7 лiпеня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/574/1328
Текущая дата: 05.05.2024