Белорусский портал в Казахстане

Горацкай акадэміі - 170 гадоў



Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія адзначае сваё 170-годдзе. 30 верасня ў Горках пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя юбілейнай даце.

БДСГА з`яўляецца старэйшай і самай буйной вышэйшай аграрнай навучальнай установай у краінах СНД і Еўропы. Земляробчая школа ў Горках была заснаваная яшчэ ў 1836 годзе, паводле рашэння царскага ўрада.

За сваю гісторыю акадэмія падрыхтавала больш за 80 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі. Многія з іх сталі дзяржаўнымі дзеячамі, навукоўцамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў. У БДСГА ганарацца, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — яе выпускнік.

Урачыстасці працягнуцца да 2 кастрычніка. Гасцей будуць прымаць у рэктараце і знаёміць з факультэтамі, батанічным садам, музеем. 1 кастрычніка ў акадэміі адбудзецца ўрачысты сход з нагоды юбілею, а ўвечары на плошчы ля Палаца культуры студэнтаў чакае вялікая забаўляльная праграма.

Ілона Іванова
Звязда   30 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/574/2122
Текущая дата: 02.05.2024