Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Вольга Маршалка.
У Беларусі ствараецца адзіная дзяржаўная сістэма навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і (або) здароўя чалавека. Гэта замацавана ў праекце пастановы, які Міністэрства аховы здароўя вынесла на грамадскае абмеркаванне
Адзіная сістэма дасць магчымасць навучыць насельніцтва, як аказваць першую дапамогу да прыбыцця медыкаў на месца здарэння, растлумачыла Вольга Маршалка.
Гэта будзе садзейнічаць зніжэнню смяротнасці і інваліднасці з-за нясвоечасовага і няправільнага аказання такой дапамогі. Вучыць метадам аказання першай дапамогі будуць спецыялісты з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай медадукацыяй у вучэбна-трэніровачных цэнтрах арганізацый, якія аказваюць медыцынскую дапамогу і адукацыйныя паслугі па профілі "Ахова здароўя", любой формы ўласнасці, у тым ліку арганізацыях Чырвонага Крыжа.
Начальнік упраўлення адзначыла, што цяпер у Беларусі існуе сістэма навучання працуючых кантынгентаў па напрамках дзейнасці.
Пытанні аказання першай дапамогі ўключаны ў праграмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў усіх катэгорый, работнікаў суб`ектаў перавозкі, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў, работнікаў арганізацый, якія эксплуатуюць электраўстаноўкі, персаналу санітарных фарміраванняў і інш. Для абмеркавання праект пастановы размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Прапановы прымаюцца да 10 жніўня.
2 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/574/44412
Текущая дата: 27.12.2024