Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава.
"Такая колькасць выданняў паступіла на разгляд экспертнай камісіі, 25 ліпеня адбудзецца яе пасяджэнне, па выніках якога будуць прадстаўлены кнігі ўвазе журы. Не ўсе выданні адпавядаюць патрабаванням інструкцыі аб конкурсе, таму некаторыя з іх не змогуць пазмагацца за ўзнагароды", - расказала Алена Паўлава.
Нацыянальная літаратурная прэмія праводзіцца па сямі намінацыях: "Лепшы твор (Зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют" (першая публікацыя або выданне аўтара ў жанрах паэзіі, прозы, публіцыстыкі), "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".
Дыпломы, прызы - сімвалы конкурсу і грашовыя прэміі будуць уручаны выданням, якія ўбачылі свет з 31 студзеня па 31 снежня 2017 года.
Паводле слоў спецыяліста, найбольш высокая канкурэнцыя, што назіраецца штогод, - у намінацыі на лепшы твор для дзяцей і юнацтва. У бягучым годзе 14 кніг прэтэндуюць на пальму першынства ў ёй. На адну кнігу менш пададзена ў намінацыі "Лепшы твор прозы" і 12 выданняў - на лепшы твор паэзіі. Высокі конкурс і ў выданняў публіцыстыкі - 10. Менш за ўсё заявак пададзена на пазіцыі "літаратурная крытыка", "твор драматургіі" і "дэбют" - па тры кнігі.
Імёны пераможцаў стануць вядомы ў Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе 2 верасня ў Іванаве Брэсцкай вобласці.
Уладальнікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі будуць уручаны грашовыя ўзнагароджанні ў памеры 100 БВ, а ў намінацыі "Лепшы дэбют" - 50 БВ (1БВ - Br24,5). Да гэтага года прэміі адпаведна складалі 30 БВ і 15 БВ. Змяненні адбыліся ў сувязі з уступленнем у дзеянне пастановы Савета Міністраў ад 20 чэрвеня 2018 года нумар 468, якая зацвердзіла палажэнне аб конкурсе.
Як адзначыла Алена Паўлава, у палажэнне аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу таксама ўнесены змяненні ў тэрміны яго арганізацыі. Так, пачынаючы з 2019 года падаваць заяўкі аўтары змогуць да 1 красавіка (раней да 1 ліпеня), а вынікі будуць аб`яўляцца не пазней за 6 жніўня.
Узнагароджанне пераможцаў па ўстаноўленай традыцыі будзе адбывацца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пісьменства. Арганізатарамі конкурсу выступаюць міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/575/44276
Текущая дата: 27.12.2024