Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель аслаб да долара, еўра і расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 ліпеня беларускі рубель аслаб да долара, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0168 рубля (0,73%) і склаў 2,3066 рубля.

Курс долара вырас на 0,0019 рубля (0,10%) да 1,9725.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0046 рубля (0,15%) і склаў 3,1678 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 16 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,64% да 74,85 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 70,54 долара за бараль, што на 0,66% ніжэй за паказчык папярэдняга закрыцця.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 16 ліпеня панізіўся на 0,0378 рубля і склаў 62,2556 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/576/44212
Текущая дата: 27.12.2024