Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм абмежаваў доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў за гандаль наркотыкамі і іх прапаганду



Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў за гандаль наркатычнымі сродкамі і прапаганду іх спажывання.

Рэсурсы, як паведамляецца на сайце міністэрства, заблакаваныя на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства ўнутраных спраў і ў адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта ад 28 снежня 2014 года № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў".

"Міністэрства інфармацыі 17 мая 2018 года прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 21 інтэрнэт-рэсурсу за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў і да 1 інтэрнэт-рэсурсу за распаўсюджванне звестак, якія прапагандуюць спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў", — адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, у красавіку Міністэрства інфармацыі заблакавала 22 інтэрнэт-рэсурсы — за распаўсюджванне інфармацыі аб рэалізацыі наркатычных сродкаў і непраўдзівую рэкламу.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/577/43456
Текущая дата: 15.11.2024