На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0076 рубля (0,33%) і склаў 2,3082 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0041 рубля (0,21%) да 1,9693.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0099 рубля (0,31%) і склаў 3,1688 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 11 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,71% да 78,30 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 73,67 долара за бараль, што на 0,59% ніжэй за папярэдняе закрыццё.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 11 ліпеня знізіўся на 34,62 капейкі і склаў 62,098 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2018
Мінск, 11 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/577/44116
Текущая дата: 28.12.2024